Навукоўцы распавялі, што дапаможа адчуваць сябе маладым
1- 24.11.2014, 11:39
- 12,111
Рэгулярныя прабежкі дазваляюць людзям за 70 адчуць сябе 20-летнімі.
Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Універсітэта Каларада ў ЗША, піша argumenti.ru.
Амерыканскія даследнікі прасачылі за колькасцю энэргіі, якую расходуюць людзі, што застаюцца ў добрай спартыўнай форме пасля 60 і 70 гадоў. Яны высветлілі, што 69-гадовы чалавек, што рэгулярна займаецца бегам, выкарыстоўвае той жа самы аб'ём энэргіі, што і тыповы 20-гадовы.
Такім чынам, заняткі бегам пасля 60 і 70 гадоў дазваляюць эфектыўна затармазіць узроставыя працэсы.