27 красавiка 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рафат Чубараў: З акупаванага Крыма выганяюць татараў

2
Рафат Чубараў: З акупаванага Крыма выганяюць татараў

У Крыме разгорнуты татальны наступ на крымскіх татараў для іх фізічнага выцяснення за межы паўвыспы.

Пра гэта гаворыцца ў звароце старшыні Меджліса крымска-татарскага народа Рафата Чубарава ў сувязі з Днём правоў чалавека, на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Акупацыя Крыму Расейскай Федэрацыяй прыўнесла на крымскую зямлю страшныя сацыяльныя з'явы, якія кваліфікуюцца міжнародным правам як злачынства супраць чалавечнасці: выкраданні і забойствы людзей, масавыя і незаконныя ператрусы, арышты, судовыя пераследы і рэпрэсіі па нацыянальнай, рэлігійнай і палітычнай прыкметах. У дачыненні да карэннага крымска-татарскага народа акупацыйнымі ўладамі разгорнуты татальны наступ з мэтай яго фізічнага выцяснення за межы сваёй Радзімы", - адзначыў Чубараў.

Пачаткам рэалізацыі такой палітыкі, з ягоных слоў, стала забарона Расеяй на ўезд у Крым лідара крымска-татарскага народа Мустафы Джамілёва і кіраўніка Меджліса і яго дарадцы Ісмета Юкселя.

Прадстаўнікі крымскіх татараў ужо неаднаразова заяўлялі пра ціск на іх з боку расейскіх уладаў. Самаабвешчаны кіраўнік "урада" Крыму Сяргей Аксёнаў заявіў, што крымска-татарскага Меджліса не існуе. На яго думку, арганізацыя не можа прадстаўляць інтарэсы крымскіх татараў, паколькі не зарэгістраваная належным чынам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках