Азаранка - на 31 месцы рэйтынгу WTA
8- 24.11.2014, 17:24
- 4,587
Вядучая беларуская тэнісістка па-ранейшаму займае 31-е месца ў сусветным рэйтынгу WTА.
У апублікаваным сёння абноўленым рэйтынг-лісце ВТА ў актыве Вікторыі Азаранкі засталіся 1492 ачкі, якія ў яе былі раней, піша БелТА.
Топ-10 жаночага адзіночнага рэйтынгу ВТА выглядае так:
1. Сэрэна Уільямс (ЗША) - 8485 ачкоў,
2. Марыя Шарапава (Расея) - 7050,
3. Сымона Халеп (Румынія) - 6292,
4. Петра Квітава (Чэхія) - 5966,
5. Ана Іванавіч (Сербія) - 4820,
6. Агнешка Радваньска (Польшча) - 4810,
7. Эжэн Бушар (Канада) - 4 715,
8. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4625,
9. Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 3 480,
10. Дамініка Цыбулкава (Славаччына) - 3052.
Беларуска Аляксандра Сасновіч займае цяпер 145-е месца (383), а Вольга Гаварцова знаходзіцца на 151-й пазіцыі (365).
У мужчынскім сусветным адзіночным рэйтынгу асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТП) найлепшае месца сярод беларусаў займае Уладзімір Ігнацік, які размяшчаецца на 195-ым яго радку (253).
Першая дзясятка рэйтынгу АТП такая:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11360,
2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 9775,
3. Рафаэль Надаль (Гішпанія) - 6835,
4. Станіслас Ваўрынка (Швейцарыя) - 5370,
5. Кей Нішыкоры (Японія) - 5025,
6. Эндзі Марэй (Вялікая Брытанія) - 4 675,
7. Томаш Бердых (Чэхія) - 4 600,
8. Мілаш Раоніч (Канада) - 4 400,
9. Марын Чыліч (Харватыя) - 4 150,
10. Давід Ферэр (Гішпанія) - 4045.
Галоўнай падзеяй мінулага ўік-энду ў свеце тэніса стаў фінальны матч розыгрышу Кубка Дэвіса, у якім сустракаліся зборныя Францыі і Швейцарыі. Нягледзячы на тое, што французы гулялі дома, швейцарцы здолелі атрымаць перамогу з агульным лікам 3: 1 і ўпершыню ў гісторыі завалодалі ганаровым трафеем. Пасля таго, як у чацвёртым матчы Роджэр Федэрэр разграміў Рышара Гаске ў трох сэтах - 6: 4, 6: 2, 6: 2 і прынёс у скарбонку сваёй каманды трэцяе ачко, неабходнасць у правядзенні апошняй сустрэчы адпала.