Міністр абароны ЗША Чак Хейгела падаў у адстаўку
1- 24.11.2014, 17:47
- 8,579
Міністр абароны ЗША Чак Хейгела можа сысці ў адстаўку ў панядзелак.
Такую пастанову прыняў прэзідэнт Барак Абама пасля паразы дэмакратаў на прамежкавых выбарах у кангрэс 4 лістапада. Хейгела - адзіны прадстаўнік апазіцыйных рэспубліканцаў у кабінеце Абамы, паведамляе РІА «Новости».
У той жа час крыніца ў Пентагоне заявіла, што Абама ўжо прыняў адстаўку міністра абароны ЗША Чака Хейгелы.