McLaren прэзентавала самы вытанчаны спорткар
- 24.11.2014, 18:52
- 7,366
Дэбют навінкі адбыўся на аўтасалоне ў кітайскім Гуанчжоу.
Кампанія McLaren прэзентавала новую версію спорткара 650S, які будзе распаўсюджвацца пакуль толькі на ўнутраным кітайскім рынку, піша сайт WorldCarFans.
Вытворцы назвалі абноўленую мадэль "самым вытанчаным спорткарам у гісторыі брэнда" і заявілі, што яна стане больш даступнай свайго папярэдніка, піша korrespondent.net.
McLaren 650S абсталявалі бензінавым 3,8-літровым цвін-турбарухавіком V8. Аўтамабіль можа развіваць магутнасць да 625 л. с. і 610 Н/м круцільнага моманту. Максімальная хуткасць складае 333 км/гадзіну. Да 100 км/гадзіну аўто разганяецца за 3,1 с.
Суперкар атрымаў 19-цалевыя гоначныя колавыя дыскі Pirelli, дапрацаваную тармазную сістэму, павялічаны бензабак і вентыляваны капот.
Нагадаем, McLaren - брытанскі аўтамабільны вытворца, які спецыялізуецца на аўтаспартыўных тэхналогіях.