5 траўня 2024, Нядзеля, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вулкан на Камчатцы выкінуў слуп попелу вышынёй восем кіламетраў

Вулкан на Камчатцы выкінуў слуп попелу вышынёй восем кіламетраў

Вулкан Жупанаўскі на Камчатцы выкінуў слуп попелу на вышыню восем кіламетраў над узроўнем мора.

У краявым упраўленні МНС заявілі, што мясцовым жыхарам нічога не пагражае. У верасні адбыўся аналагічны выпадак, тады попел узняўся на дзесяць кіламетраў, піша NEWSru.com.

Ведамства, спасылаючыся на спадарожнікавыя звесткі Камчацкай групы рэагавання на вулканічныя вывяржэнні (KVERT), адзначае, што воблака попелу распаўсюдзілася на 190 кіламетраў у бок Авачынскага заліва - на паўднёвы ўсход ад вулкана. Населеныя пункты там адсутнічаюць.

«Турыстычным арганізацыям рэкамендавана не арганізоўваць туры ў раёне вулкана. Вулкану прысвоены аранжавы авіяцыйны код. Паблізу ад волата авіяцыйныя маршруты не пралягаюць», - паведамілі ў МНС.

Вышыня вулкана складае амаль тры кіламетры. У апошні раз ён вывяргаўся больш за 50 гадоў таму, сцвярджаюць у ведамстве. Прынамсі ТАСС паказвае, што ў кастрычніку 2013 на Жупанаўскім пачалося вывяржэнне, якое працягваецца да гэтага часу з перыядамі зацішша. Вулкану прысвоены аранжавы код авіяцыйнай небяспекі - пры выкідах попел можа вывесці з ладу рухавікі авіялайнераў любых тыпаў.

Улічваючы кірунак ветру, выкінуты сёння попел не закранае ніякія населеныя пункты. Да бліжэйшага ад вулкана населенага пункта вёскі Каракі Ялізаўскага муніцыпальнага раёна - 67 кіламетраў, адлегласць да горада Петрапаўлаўска-Камчацкага - 69 кіламетраў, да горада Ялізава - 71 кіламетр, адзначылі ў МНС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках