5 траўня 2024, Нядзеля, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піяніна з фільма «Касабланка» прададзенае за $3 мільёны

1
Піяніна з фільма «Касабланка» прададзенае за $3 мільёны

Аўкцыён адбыўся напярэдадні ў Нью-Ёрку.

Піяніна з культавага галівудскага фільма «Касабланка» прададзенае ў Нью-Ёрку за 2,9 мільёна даляраў на аўкцыёне Bonham's у Нью-Ёрку ў панядзелак, 24 лістапада. Паводле сцэнару фільма, у гэтым піяніна героі галівудскай драмы хавалі праязныя дакументы, галоўную каштоўнасць для бежанцаў, якія захраслі ў Марока падчас Другой сусветнай. Гэтыя паперы таксама былі прапанаваныя ўвазе калекцыянераў і сышлі з малатка больш чым за 100 тысяч даляраў, піша «Карэспандэнт».

У сцэне ў начным клубе ў Касабланцы галоўная гераіня фільма - Ільза (у выкананні Інгрыд Бергман) - просіць Сэма (Дулі Уілсан), які сядзіць за гэтым інструментам з мараканскім узорам, выканаць ёй песню As Time Goes By. Пасля гэтага ў клуб уваходзіць былы каханы Ільзы - Рык (Хамфры Богарт). Мелодыя, выкананая на гэтым музычным інструменце, паводле задумы рэжысёра Майкла Керціса, суправаджала любоўны раман галоўных персанажаў, выкананых Бергман і Богартам. На самай справе, прададзенае піяніна ў «Касабланцы» не гучала - Уілсан толькі адлюстроўваў, што грае на ім.

На аўкцыён піяніна выстаўляў стаматолаг з Лос-Анджэлеса Гары Мілан, які набыў яго ў 1980-х гадах. Пад клавішамі інструмента прылепленая жвачка, аднак Мілан не змог вызначыць, ці належаць адбіткі пальцаў, што засталіся на ёй, пальцаў Уілсану.

Акрамя піяніна, на аўкцыён былі выстаўленыя і іншыя рэчы, якія маюць дачыненне да знакамітага кіно, да прыкладу, чарнавік сцэнару, фатаграфіі з аўтографамі артыстаў. Але менавіта музычны інструмент стаў самым дарагім лотам.

Прынамсі, на здымках культавага фільма выкарыстоўвалася яшчэ адно піяніна. Яно было прададзенае на аўкцыёне Sotheby's у снежні 2012 года крыху больш чым за 600 тысяч даляраў галівудскаму актору Леанарда Ды Капрыа. У сцэне ў парыжскім бістро Рык і Ільза абапіраюцца на гэта піяніна, у той час як Сэм грае і спявае. Гэты інструмент таксама адзін час належаў Мілану, аднак у 1988 годзе ён прадаў яго японскаму калекцыянеру за 154 тысяч даляраў.

«Касабланка», знятая Кертысам у жанры меладрамы і дэтэктыва, была ўдастоена трох прэмій «Оскар» і ўважаецца кінакрытыкамі за адзін з найлепшых фільмаў у гісторыі Галівуду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках