5 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За суткі ў Маскве адбыліся тры маштабныя пажары

8
За суткі ў Маскве адбыліся тры маштабныя пажары

Падчас аднаго з іх прагрымеў выбух.

Толькі эколагі паведамілі, што паветра ў Маскве ачысцілася ад непрыемных пахаў, як у горадзе за дзень адбылося адразу некалькі буйных пажараў. Ахвяраў і пацярпелых няма, аднак жыхары некаторых раёнаў і госці сталіцы Расеі зноў адчулі пах гару.

Спачатку загарэўся эксперыментальны завод на Пероўскай вуліцы ў раёне станцый метро "Шаша Энтузіястаў" і "Перова" на ўсходзе сталіцы, яго плошча склала дзве тысячы квадратных метраў. Агонь атрымалася ліквідаваць прыкладна за чатыры гадзіны, паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі сталічнага глаўка МНС.

Пажар тушылі каля 30 пажарна-выратавальных падраздзяленняў агульнай колькасцю 90 чалавек, таксама быў задзейнічаны верталёт. Каля будынка, у якім не было людзей, абрынулася значная частка даху. Пажару прысвоілі другі, павышаны ўзровень складанасці.

Яшчэ адно ўзгаранне адбылося ў вытворчым будынку завода тэхнічнай сантэхнікі на Катлякоўскай вуліцы - паміж станцыямі метро "Чартанаўскай" і "Кантэміраўскай" на поўдні горада. Плошча ўзгарання склала тысячу квадратных метраў. Як паведамілі ў МНС, пасля з'яўлення агню на прадпрыемстве прагрымеў выбух, праз які абрынулася сцяна корпуса будынка.

Паводле звестак агенцтва "Масква", на Катлякоўскім са стыхіяй справіліся а 23:33. Пажару прысвоілі трэці ранг складанасці, з ім змагаліся больш за 120 ратавальнікаў.

Таксама агонь ахапіў двухпавярховую сядзібу XIX стагоддзя ў цэнтры Масквы - на вуліцы Чарнышэўскага. Будынак абрынуўся. Плошча пажару склала паўтары тысячы квадратных метраў. Тушэннем займаліся восем пажарна-выратавальных падраздзяленняў колькасцю больш за 30 чалавек.

Кіраўнік прэс-службы дэпартамента культуры Масквы Ала Сямёнышава распавяла, што агонь не закрануў размешчаны побач сядзібны флігель, дзе неўзабаве з'явіцца філіял Музея Ясеніна. "Інтэрфакс", спасылаючыся на сталічны глаўк МНС, назваў згарэлую сядзібу "дзіцячым садам".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках