5 траўня 2024, Нядзеля, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуецца да зімовай вайны ў Данбасе

6
Расея рыхтуецца да зімовай вайны ў Данбасе

У склад сфармаваных ударных груповак уводзяцца падраздзяленні са складу войскаў спецыяльнага прызначэння ВС РФ.

Расейска-тэрарыстычныя войскі праводзяць падрыхтоўку да актыўных баявых дзеянняў у халодны час года, з прымяненнем тактыкі выкарыстання "малых груп". Пра гэта паведамляе кіраўнік групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"З гэтай мэтай у склад сфармаваных ударных груповак уводзяцца падраздзяленні са складу войскаў спецыяльнага прызначэння ВС РФ, а таксама разгорнутая шырокамаштабная падрыхтоўка профільных спецыялістаў са складу фарміраванняў баевікоў (падрыхтоўка праводзіцца як на тэрыторыі РФ, так і непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў)", - паведаміў Тымчук.

З ягонай інфармацыі, баевікі ствараюць неабходныя запасы матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, базы і апорныя пункты, вядзецца мэтанакіраваная праца па цэнтралізацыі гэтага працэсу.

"У сувязі з гэтым адзначаецца прысутнасць на тэрыторыі Данбаса шэрагу адпаведных "інструктараў" са спецслужбаў РФ, якія займаюцца не толькі падрыхтоўкай баевікоў для вядзення "вайны малымі групамі", але і кантралююць выкананне пастаўленых задач непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў", - дадаў экспэрт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках