5 траўня 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інспектары ДАІ раздадуць менчукам белыя стужкі

21
Інспектары ДАІ раздадуць менчукам белыя стужкі

Такім чынам сталіца далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Кампанія белай стужачкі - 2014».

Яна прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын, пішуць «Менск-навіны».

Як распавялі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі, сёння з 11.00 на скрыжаванні пр. Дзяржынскага і вул. Уманскай, а таксама каля дома №14 на вул. Ванеева будуць дзяжурыць дарожныя інспектары і валанцёры. Яны будуць раздаваць кіроўцам сувеніры і сімвалічныя белыя стужачкі. Белая стужка азначае абяцанне не ўчыняць, не апраўдваць і не замоўчваць гвалт у адносінах да жанчын і дзяўчынак.

Паводле звестак рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў Беларусі летам гэтага года, 77% жанчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў з досведам сямейнага жыцця сутыкаліся з праявамі хатняга гвалту.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках