5 траўня 2024, Нядзеля, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лілія Шаўцова: У Расеі адкрытых прыхільнікаў Пуціна не больш за 15-17%

14
Лілія Шаўцова: У Расеі адкрытых прыхільнікаў Пуціна не больш за 15-17%

Анэксаваўшы Крым і стварыўшы Наваросію, Пуцін стаў закладнікам уласнага рэйтынгу, заснаванага на вайсковай прапагандзе.

Такое меркаванне выказала расейскі палітолаг, вядучая супрацоўніца Фонду Карнэгі за Міжнародны Мір Лілія Шаўцова, паведамляе партал НВ.

«Пуціна ў Расеі не любяць - адкрытых пуціністаў прыкладна 15-17%. Анэксаваўшы Крым, ён стварыў гэтую мабілізацыю. Ён ператварыў Расею ў вайсковую краіну, а сябе - у вайсковага прэзідэнта. І выскачыць з гэтага ён не можа», - сказала Шаўцова.

На думку палітолага, 84% рэйтынгам Пуцін абавязаны тэлебачанню і іншым сродкам прапаганды.

«84% падтрымкі Пуціна - гэта глупства. Гэта рэйтынг абалваньвання тэлевізарам. Выключы тэлевізар - і да вечара ў Пуціна застанецца 15-20-30%. Да канца Савецкага Саюза ў Кампартыі было 99% падтрымкі, а праз два гады СССР рассыпаўся», - сказала экспэрт.

Як адзначае палітолаг, Пуцін, верагодна, разумее, што пайшоўшы на кроў у Данбасе, зрабіў памылку, аднак адступленне ад абранай палітыкі пагражае расейскаму прэзідэнту падзеннем рэйтынгу з 83% да 60% ці нават 50%, што раўнасільна яго паразе ў вачах грамадства і эліты.

«Значная частка расейскай эліты ўжо глядзіць на яго вачыма незадаволенай гіены, гатовай укусіць», - заўважыла экспэрт.

Са слоў Шаўцовай, у Данбасе сёння ваююць не толькі расейскія жаўнеры, але і былыя ветэраны Афганістана, Чачні, нацыянал-бальшавікі, партыя Лімонава і іншыя актывісты, якія ў 2011 годзе выходзілі на антыпуцінскія пратэсты на Балотнай.

Адмова Пуціна ад кампаніі ў Данбасе можа быць расцэненая імі як здрада, мяркуе экспэрт.

«Пуцін не ведае, што рабіць з той меншасцю, якая пайшла ваяваць у Данбас. Гэтыя людзі скажуць: Пуцін здаў Данбас, пайшоў на ўгоду з Парашэнкам. А мы? Мы не здадзімся. Яны адчулі пах крыві. Навошта яны, са зброяй, патрэбныя Расеі? Іх будуць адстрэльваць на мяжы», - дапусціла палітолаг.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках