5 траўня 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвей Ганапольскі: Дык чаму Абхазія да гэтага часу ў поўным адстоі?

10
Мацвей Ганапольскі: Дык чаму Абхазія да гэтага часу ў поўным адстоі?

Расея раптам напружылася.

Стала зразумела, што пракляты Саакашвілі не толькі не арыштаваны, не сядзіць дзясятачку, не есць баланду, а нават наадварот. Ён раз'язджае па еўрапейскіх сталіцах, чытае лекцыі пра праклятыя каляровыя рэвалюцыі і, больш за тое, зноў цаляе ў прэзідэнты Грузіі, піша Мацвей Ганапольскі на сайце «Эхо Москвы».

І не таму цаляе, што другі пасля бога, а таму што Іванішвілі і яго каманда апынуліся ніякімі не палітыкамі, а толькі мала адрозныя паляўнічымі за мінулай славай рэфарматараў. Нічога новага не пабудавана, пра Грузію зноў кажуць толькі як пра вінна-хінкальна-мандарынавы рай. І не дзіўна, бо цяпер галоўнае - паляванне на былых. Аднак, гісторыя часта падае непрадбачаныя ўрокі, так што новае вяртанне Саакашвілі цалкам магчымае. Можа не менавіта яго, а чалавека з яго каманды, альбо з яго ідэямі. Грузіны раптам сталі ўспамінаць, што пра іх краіну казалі, як пра ўзор дзіўных рэформаў і мадэрнізацыі. А адна з галоўных ідэй Саакашвілі была ў тым, што ў 2008-м годзе Расея анэксавала Абхазію і Паўднёвую Асецію, і гэтыя тэрыторыі неабходна вярнуць. І Расея, якая востра адчувае гэтыя настроі, наважвае зноў купіць Абхазію.

Паводле той жа мадэлі.

Грошы ў абмен на будучую вайну ў гэтым рэгіёне.

Карацей, 24 лістапада ў Сочы Прэзідэнты Расеі і Абхазіі падпісалі дамову «Аб супрацоўніцтве і інтэграцыі». Дакумент, як заяўлена, выводзіць дачыненні дзвюх краін на «якасна новы ўзровень. Галоўным у ім з'яўляецца фарміраванне агульнай прасторы абароны і бяспекі з дапамогай стварэння аб'яднанай групоўкі войскаў Расеі і Абхазіі, падпарадкаванай аб'яднанаму камандаванню».

А колькі ж грошай Расея траціць на анэксаваную і непрызнаную Абхазію. У 2009-2013 гадах расейскія бюджэтныя інвестыцыі на дапамогу Абхазіі склалі 11 мільярдаў рублёў.

На гэты раз Пуцін акрэсліў больш высокую планку: «Пастаўленыя новыя задачы і доўгатэрміновыя арыенціры. Яны падмацаваныя сур'ёзным фінансаваннем - у 2015 годзе на мэты рэалізацыі дамовы прадугледжанае вылучэнне Абхазіі 5 мільярдаў рублёў».

У перакладзе з канцылярскай, каб пачаць новую вайну з Грузіяй, калі яна захоча ўвайсці у NАТO, панатыркана вайсковых баз бліжэй да яе мяжы ў абмен на гэтыя мільярды; плюс Масква прафінансуе непрацуючую самастойнасць некалі райскай зямлі.

Вядома, цяпер па тэліку залямантуюць аб тым, што новы рай у Абхазіі ўжо блізкі, але мала хто задае пытанне, а чаму пры адсутнасці вайны, расейскай кругласутачнай ахове, ласкавым моры і чароўных пляжах, Абхазія, калі гаворым пра турызм, знаходзіцца ў поўным адстоі . Не хачу пытацца, куды ідуць расейскія грошы, як працуе народная гаспадарка ва ўмовах шчаслівай расейскай акупацыі, а то хтосьці пакрыўдзіцца. Але Абхазія ў тупіку, з якой яе спрабуюць выцягнуць звыклым - расейскімі вайсковымі базамі.

Так, страшны Саакашвілі. Нават на аддаленні.

Фота: svoboda.org

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках