5 траўня 2024, Нядзеля, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 здаровых звычак, якія дапамогуць вам жыць даўжэй

2
10 здаровых звычак, якія дапамогуць вам жыць даўжэй

Вашы звычкі абавязкова паўплываюць на ваша здароўе ў будучыні.

Як добрыя, так і дрэнныя звычкі ўплываюць на падтрыманне здаровай вагі цела, рызыкі з'яўлення захворванняў і эмацыянальны дабрабыт. Многія з Вас ведаюць, што сядзячы лад жыцця, курэнне, злоўжыванне алкаголем і ўжыванне тлустай ежы з'яўляюцца шкоднымі звычкамі, а ці ў курсе Вы пра здаровыя звычкі тых, якія павялічваюць працягласць жыцця. Ніжэй мы пералічым вам некаторыя з іх, піша medobzor.net.

Штодня карыстайцеся зубной ніткай

Штодзённае выкарыстанне зубной ніткі не толькі дапаможа Вам падтрымліваць здароўе паражніны рота, але і паменшыць рызыку развіцця сардэчных захворванняў. Паводле даследаванняў медыцынскага цэнтра ў Мэрылендскім універсітэце, парадантоз наўпрост звязаны з развіццём сардэчных захворванняў. Невыкарыстанне зубной ніткі можа прывесці да развіцця захворванняў дзяснаў, якія прыводзяць да іх запалення. Гэта запаленне, у сваю чаргу, прыводзіць да звужэння артэрый, што можа прывесці да сардэчных захворванняў.

Прышпільвайцеся

Гэта адна з самых лёгкіх звычак, якую Вам трэба набыць для таго, каб жыць даўжэй. Аўтамабільныя катастрофы - адна самых частых прычын смерці людзей усіх узростаў, і самая частая - у людзей ва ўзросце ад пяці да 34 гадоў. Рэмень бяспекі павінен праходзіць па Вашых клубах, а плечавы рэмень - праз грудзі.

Праводзіце больш часу са сваімі гадаванцамі

Хатнія ўлюбёнцы - гэта крыніца адданасці і любові. Тэрапія жывёламі паказвае выдатныя вынікі, бо за той час, які Вы праводзіце з хатнімі жывёламі, узровень гармонаў стрэсу такіх, як картызола, у арганізме зніжаецца. Усё роўна, любіце Вы катоў ці сабак - часцей гуляйце з імі, выгульвайце, ці проста атрымлівайце асалоду ад іх прысутнасці побач.

Ешце садавіну і гародніну не менш за тры разы ў дзень

Свежыя садавіна і гародніна з'яўляюцца крыніцай важных пажыўных рэчываў, якія патрэбны Вашаму арганізму. Паспрабуйце ўзяць за звычку есці садавіна ці гародніну з кожным прыёмам ежы. Разнастайце рацыён для таго, каб атрымліваць больш вітамінаў і мінералаў; калі Вы купляеце гародніну - прымайце пад увагу яе колер, бярыце чырвоную, цёмна-зялёную або жоўтую гародніну.

Піце зялёную гарбату

Зялёная гарбата валодае шэрагам пераваг для вашага здароўя, якія могуць павысіць працягласць жыцця, напрыклад, памяншэнне рызыкі развіцця некаторых відаў раку, напрыклад, рака прамой кішкі, мачавога пузыра і рака грудзей. Паводле даследаванняў, праведзеных Гарвардскай школай медыцыны, рэгулярнае ўжыванне зялёнай гарабаты таксама спрыяе павышэнню ўзроўню «добрага» халестэрыну і паніжае крывяны ціск. Так што вазьміце за звычку выпіваць па некалькі кубкаў у дзень. Заварвайце гарбату прыкладна 15 хвілін, каб атрымаць максімальны эфект.

Больш рухайцеся

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках