5 траўня 2024, Нядзеля, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Астапчук: «Мне не падабаецца наша савецкасць. Жывем, быццам СССР яшчэ існуе»

9
Надзея Астапчук: «Мне не падабаецца наша савецкасць. Жывем, быццам СССР яшчэ існуе»

Адна з лепшых лёгкаатлетак у гісторыі Беларусі шкадуе, што краіна не пайшла па еўрапейскім шляху развіцця.

Пра гэта спартоўка заявіла ў інтэрв'ю by.tribuna.com.

- Што адчувае чалавек, які становіцца найлепшым у свеце?

- Гэта поўнае змешванне пачуццяў. Не ведаеш, што рабіць, як сябе паводзіць. Знаходзішся ў прастрацыі. Мала чаго разумееш. Усведамленне поспеху і эйфарыя прыходзяць дні праз два. Прачынаешся раніцай, адкрываеш вочы і ў галаве з'яўляецца выразная думка: «О, ты ж «свет» абыграла». Асабіста для мяне гэта менавіта той стан, дзеля якога трэба скакаць са штангай на трэніроўках.

Гімн, падымаюць сцяг краіны, ды і наогул уся п’едэстальная цырымонія - гэта наступствы. Найбольш канцэнтраванае пачуццё ўзнікае пасля фінальнай спробы. Усё пачынаецца пасля абвяшчэння выніку. Табе было цяжка-цяжка, і тут усё назапашанае напружанне раптам выходзіць. Дзіўнае пачуццё лёгкасці. Сур'ёзна. Лётаць хочацца.

А да пастамента асабіста я стаўлюся спакойна. П'едэстал - гэта вынік тваёй працы. П'едэстал - гэта цырымонія. Больш за тое, чыста на эмацыйным узроўні ён успрымаецца зусім па-іншаму. Часам ты проста стаіш на п'едэстале гароднінай. Таму, што выкінула ўсе эмоцыі пасля абвяшчэння фінальнага выніку, а цяпер пачаўся заняпад усякіх сіл... Хоць бывае, табе вешаюць медаль, - і эмоцыя прабіваецца па новай.

Самым эмацыйным для мяне атрымаўся першы п'едэстал. Наступныя я ўспрымала як пацверджанне добра праведзенай працы. Пазней стала ўспрымаць як нешта, што само сабою адбываецца. Праўда, часам стаіш на ўшаноўванні, заняўшы другое ці трэцяе месца, і думаеш: «А магла быць першай...» Такі п'едэстал вельмі цяжкі. Хоць і прымушае працаваць больш.

Агулам я нармальна стаўлюся да ідэі таго, што спартовец прадстаўляе краіну. Але мяне не торкае гучанне гімна. Сумленна. Гэта не аснова. Гэта дадатак. Мне больш за ўсё падабаецца адчуванне, што ты адпрацаваў і дамогся выніку, што нездарма трывала і працавала. У нас жа не камандны від спорту. Ты ў першую чаргу выступаеш за сябе.

Пры гэтым я ўважаю сябе за патрыётку. Калі б я не была патрыёткай, мяне б тут, мабыць, ужо не было. Я люблю Беларусь. Люблю зямлю. Абшары, лес. Люблю клімат. Так, людзі апошнім часам сталі больш злымі, але ў большасці сваёй яны мне падабаюцца. Душэўныя хлопцы.

- Што вам не падабаецца ў Беларусі?

- Многа чаго. Але асноўнае - гэта наша савецкасць. Мы не пайшлі ў еўрапейскі бок. Працягнулі жыць пасля развалу СССР так, быццам гэтая вялікая краіна яшчэ існуе. Усё ж такі нам, напэўна, трэба было ператрываць, зрабіць акцэнт на сабе і выпрацаваць незалежнасць. А цяпер Беларусь залежная. Вось гэта мне не падабаецца. Разумею, у сучасным свеце цяжка быць незалежным. Але хапае маленькіх краін, якія спраўляюцца з гэтай задачай.

Думаю, калі б адразу пасля развалу СССР мы кардынальна змянілі курс развіцця, у нас магло б атрымацца. А так «савок». У нас усё дзяржаўнае, нічыё, фактычна. А да не свайго людзі ставяцца адпаведна. Не беражліва. Цяп-ляп. Гэта як калгасы ў СССР. Не маё - так і занядбаць можна... Гэта людзей псуе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках