5 траўня 2024, Нядзеля, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Coca-Cola створыць свой брэнд малака

6
Coca-Cola створыць свой брэнд малака

Міжнародная кампанія Coca-Cola створыць свой уласны брэнд малака пад назвай Fairlife.

Пра гэта паведамляе ў аўторак, 25 лістапада, газета The Telegraph.

Fairlife будзе каштаваць у два разы больш, чым звычайнае малако. У кампаніі адзначаюць, што іх прадукт змяшчае на 50% больш пратэіна і на 30% больш цукру, чым звычайнае малако на паліцах крамы. Акрамя таго, новае малако не будзе ўтрымліваць лактозу, паведамляе «Дождь».

«Мы збіраемся інвеставаць у малочны бізнэс, каб пабудаваць брэнд. Вядома, нам не будуць адразу сыпацца грошы з нябёсаў на працягу некалькіх бліжэйшых гадоў. Але калі вы робіце сваю працу добра, то грошы будуць у вас пазней», - распавёў старэйшы віцэ-прэзідэнт кампаніі Сэндзі Дуглас.

Выданне піша, што Coca-Cola выходзіць на рынак малака ў вельмі складаны для гэтага бізнэсу час. Продажы традыцыйнага малака скарачаюцца праз рост продажаў араматызаванага тавару з высокім утрыманнем пратэіну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках