5 траўня 2024, Нядзеля, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт BRUTTO скасаваны не толькі ў Менску, але і ў Самары

2
Канцэрт BRUTTO скасаваны не толькі ў Менску, але і ў Самары

Два запланаваныя раней выступы BRUTTO - у Самары і Менску - не адбудуцца.

Пра гэта паведаміў прадзюсар гурту Антон Азізбекян, піша БелаПАН.

«Сітуацыя са скасаваннямі і забаронамі канцэртаў паводле «тэлефоннага права» не з'яўляецца навіной ні для Беларусі, ні для Расеі, - адзначыў Азізбекян. - Але апошнім часам мы бачым новыя формы зрыву канцэртаў непажаданых музыкаў. Праўладныя актывісты пішуць ад імя грамадскасці даносы, і паклёпы пагражаюць арганізатарам і канцэртных пляцовак, арганізоўваюць мітынгі і г.д. З падобным прэсінгам мы цяпер сутыкнуліся ў Самары. Каб не падстаўляць ні арганізатараў, ні пляцоўку, мы прынялі пастанову скасаваць канцэрт у гэтым горадзе».

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што не адбудзецца і заяўлены выступ BRUTTO ў Менску, які павінен быў прайсці перад хакейным матчам чэмпіянату КХЛ паміж мясцовым «Дынама» і заграбскім «Медвешчаком».

Навіна пра выступ BRUTTO з'явілася на афіцыйным сайце менскага «Дынама», аднак у той жа дзень была выдаленая. Пазней клуб прынёс прабачэнні прыхільнікам BRUTTO за скасаванне канцэрту, аднак прычына такой пастановы так і не была агучаная.

Бліжэйшыя канцэрты BRUTTO пройдуць 13 снежня ў Санкт-Пецярбургу, 20 снежня ў Маскве і 27 снежня ў Кіеве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках