5 траўня 2024, Нядзеля, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: На танках славянскі свет не пабудуеш

16
Андрэй Макарэвіч: На танках славянскі свет не пабудуеш

Расейскі музыка ізноў раскрытыкаваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Вядомы расейскі рок-музыка Андрэй Макарэвіч адзначае, што, калі б не дзеянні Пуціна ў дачыненні да Крыма і Данбаса, сітуацыя ва Украіне была б зусім іншая, піша forbes.kz.

Пра гэта ён сказаў, знаходзячыся ў казахстанскім горадзе Алматы.

«Калі б Пуцін не зрабіў памылку з Крымам, калі б мы не палезлі на Данбас, сёння сітуацыя ва Украіне была б зусім іншай», - сказаў Макарэвіч.

З ягоных слоў, калі краіна выбірае іншы шлях развіцця, гэта яе святое права, а калі Расея хоча, каб Украіна была з ёй, то варта самому стаць багацейшым і больш прывабным.

«На танках славянскі свет не пабудуеш, толькі славянскую вайну, гэты шлях тупіковы», - сказаў ён.

На думку Макарэвіча, ледзь спыніцца вайсковая падтрымка Расеяй мяцежнікаў, вайна спыніцца праз тыдзень.

Музыка адзначае, што ідзе інфармацыйная вайна.

«Мы заўсёды былі сябрамі, маса сваякоў жыве па абодва бакі мяжы. Я не разумею, як можна было гэта ўсё разбурыць і пасварыць усіх... Я вельмі спадзяюся, што ўсё гэта скончыцца, але цяпер на гэта патрабуецца час», - заявіў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках