5 траўня 2024, Нядзеля, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсельгасхарч не «заўважае» чуму ў беларускім мясе

7
Мінсельгасхарч не «заўважае» чуму ў беларускім мясе

Мінсельгасхарч Беларусі працягвае ігнараваць прэтэнзіі Рассельгаснагляду.

Нагадаем, Рассельгаснагляд ужо забараніў імпарт прадукцыі каля двух дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў праз знойдзены вірус свіной чумы, піша АФН.

Літаральна ўчора расейскае ведамства пашырыла забаронены спіс на 8 беларускіх прадпрыемстваў.

«Беларускія лабараторыі не выяўляюць таго, што знаходзіць расейскі бок», - заявіў сёння прадстаўнік Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

Прэтэнзіі РФ да якасці беларускай мясной прадукцыі пачасціліся адначасова з паведамленнямі аб кантрабандзе заходняй ежы, пастаўкі якой забароненыя ў РФ праз гандлёвае эмбарга ў якасці адказу на санкцыі Захаду і ЗША.

Прадстаўнік Мінсельгасхарча прыгразіў сёння змяніць экспартны кірунак мясных прадуктаў.

«Мы ўвесь час працуем над дыверсіфікацыяй экспарту. Калі Расея не захоча нашу прадукцыю, мы знойдзем, куды яе прадаць», - заявіў Багданаў.

Пасля ўвядзення гандлёвага эмбарга Расея была вымушаная дазволіць увоз шэрагу харчовых тавараў, праз які ўзнік дэфіцыту на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках