27 красавiка 2024, Субота, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя не гатовая перадаць Расеі «Містраль»

6
Францыя не гатовая перадаць Расеі «Містраль»

Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус заявіў аб адсутнасці ў гэты момант спрыяльных умоў для перадачы Расеі «Містраль».

«Мы мяркуем, што ўмовы перадачы праз відавочныя прычыны не былі выкананыя - з улікам таго, што адбываецца ва Украіне», - сказаў Фабіус у інтэрв'ю радыёстанцыі France Inter, паведамляе BBC.

З ягоных слоў, французскі бок бачыць перашкоды як у «прамой або ўскоснай» прысутнасці расейскіх войскаў ва Украіне, так і ў некаторых заявах Кіева, якія патэнцыйна могуць пагоршыць сітуацыю. У ліку такіх заяў міністр замежных спраў Францыі згадаў адмову ўкраінскага ўрада плаціць пенсіі жыхарам Данбаса, а таксама жаданне Украіны ўступіць у NATO, што «можа стварыць складаную сітуацыю».

Фабіус ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, калі заканчваецца канчатковы тэрмін прыняцця пастановы аб перадачы гелікоптэраносца, адзначыўшы, што ён «замацаваны ў дамове».

На мінулым тыдні пастаянны прадстаўнік Расеі пры NATO Аляксандр Грушко прыгразіў Францыі судовым разглядам у выпадку адмовы паставіць Расеі гелікоптэраносец.

Цяпер два гелікоптэраносца класа «Містраль» знаходзяцца ў французскім порце Сен-Назер. У канцы чэрвеня туды для навучання кіраваннем гэтымі караблямі прыбыла група з 400 расейскіх маракоў.

Сума ўсёй угоды ацэньваецца ў 1,2 млрд еўра, з якіх Расея ўжо выплаціла блізу 700 млн еўра. Акрамя таго, Расея можа запатрабаваць ад Францыі штраф у суме 251 млн еўра за невыкананне ўмоў пастаўкі караблёў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках