5 траўня 2024, Нядзеля, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малюнак Цоя прадалі за 15 тысяч еўра

1

«Партрэт Джона Кэнэдзі», выкананы лідэрам гурта «Кіно», прададзены на аўкцыёне сучаснага расейскага мастацтва Vladey за 15 тысяч еўра.

Ацэначны кошт пры гэтым складаў ад чатырох да шасці тысяч еўра, паведамляецца на сайце Vladey.

«Партрэт Джона Кэнэдзі» выкананы фламастарамі на паперы. Даўжыня малюнка трохі перавышае даўжыню стандартнага ліста А4, а па шырыні - у паўтара раза меншы. Партрэт быў зроблены прыкладна ў 1980-х гадах, піша Lenta.ru.

Усяго на таргі быў выстаўлены 101 лот агульным коштам ад 970 тыс да 1,2 мільёна еўра, у тым ліку працы Канстанціна Звездачотава, Віктара Піваварава, Уладзіміра Дубасарскага і Уладзіслава Мамышева-Манро.

Карціна іншага ўдзельніка групы «Кіно» Георгія Гур'янава «Маракі» пайшла з малатка за 90 тысяч еўра. Маштабнае палатно Уладзіслава Мамышева-Манро «За ўсё, за ўсё табе дзякуй, таварыш Генеральны Сакратар!!!» прадалі за 45 тысяч еўра.

«Падарунак» з серыі «Падводны свет» маскоўскіх жывапісцаў Аляксандра Вінаградава і Уладзіміра Дубасарскага засталіся незапатрабаванымі.

Толькі дзве з чатырох работ Сяргея Бугаёва-Афрыкі знайшлі пакупніка, абедзве з серыі «Анты-Лісіцкі», але іх канчатковы кошт не перавысіў ацэначны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках