5 траўня 2024, Нядзеля, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Бандарэнка: Ідзе дзікая атака на мозг чалавека

18
Зінаіда Бандарэнка: Ідзе дзікая атака на мозг чалавека

Расея прадаўжае замбаваць не толькі сваё, але і беларускае насельніцтва. Як змагацца з такой прапагандай?

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавядае народная артыстка Беларусі, якая ў свой час працавала дыктарам на Беларускай тэлевізіі, Зінаіда Бандарэнка.

- Асабіста я гляджу не толькі расейскія тэлеканалы, але праз спадарожнікавую антэну і ўкраінскія. Так што ёсць з чым параўноўваць. Шчыра кажучы, калі слухаю расейскія навіны пра Украіну, мне становіцца не па сабе. Ідзе адчайная адкрытая прапаганда! У нашых людзей на самой справе мяняецца (ды ўжо, напэўна, і змянілася) меркаванне аб Украіне. На нейкі час агрэсія ў падачы матэрыялаў паменшылася, а цяпер гэта зноў прарываецца. Няма нічога больш страшнага, чым такая дзікая атака на мозг чалавека, які адразу становіцца іншым. На чалавека моцна ўздзейнічаюць тэлевізійныя псіхатропныя метады.

- На ваш погляд, ці моцна замбаваныя прапагандай беларусы? Большасць з іх займае прарасейскую або праўкраінскую пазіцыю?

- На жаль, моцна, а таму большасць падтрымлівае Пуціна і ягоныя дзеянні. Нават многія былыя калегі пераконваюць мяне, як выдатна тое, што Расея цяпер творыць з Украінай.

- Як змагацца з такой прапагандай?

- Выхад вельмі просты - не глядзець тэлевізар ці запазычыць інфармацыю з розных крыніц, калі ёсць такая магчымасць. Хай народ возьме і прачытае Біблію, у якой напісана, што трэба не толькі слухаць, але і чуць. Глядзець і бачыць. Адчуваць, умець адрозніваць... Неабходна духоўнае развіццё чалавека. Але людзей цяпер больш цікавіць, як набіць сваю лядоўню ежай. Духоўнасць народ менш цікавіць, і такімі людзьмі вельмі лёгка маніпуляваць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках