5 траўня 2024, Нядзеля, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы забіраюць уклады з расейскіх банкаў

3
Украінцы забіраюць уклады з расейскіх банкаў

За 9 месяцаў 2014 уклады фізічных асоб ва ўкраінскіх банках скараціліся на 31,2 млрд грыўняў (ці на 7,1%), да 410,7 млрд грыўняў.

Гэта вынікае са справаздачнасці крэдытных арганізацый, якую публікуе Нацыянальны банк Украіны, паведамляе Forbes.ua.

Найбольшы адток сродкаў з укладаў грамадзян назіраўся ў даччыных структурах расейскіх банкаў - у суме ўклады ў іх скараціліся на 9 млрд грыўняў (на 20,1%, $562 мільёнаў даляраў), да 36 млрд грыўняў.

Лідэрам па адтоку ўкладаў стаў ВТБ (Украіна): уклады скараціліся з пачатку года да 1 кастрычніка на 43,1%, да 4 млрд грыўняў. Супастаўны адток назіраўся і ва ўкраінскай «дачцы» банка «Рускі стандарт» - 41,1% (да 1 млрд грыўняў).

У БМ Банку, які кантралюецца Банкам Масквы, уклады знізіліся на 37,4%, да 594,6 млн грыўняў, у Фольксбанк («дачка» Ашчадбанка, раней - VS Bank) - на 30,2%, да 458,1 млн. У Ашчадбанку (Украіна), які таксама належыць расейскаму дзяржбанку, паказчык упаў на 27,3% да 10,1 млрд грыўняў, у Прамінвестбанке (дачка ЗЭБа) - на 8,8%, да 7,4 млрд, у банку «Петракамерц-Україна» - на 343 млн грыўняў, у Энэргабанк (належыць расейскаму бізнэсоўцу Анатолю Даніліцкаму) - на 6,3%, да 865,3 млн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках