5 траўня 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Боб Дылан выступіў з канцэртам для адзінага слухача

2
Боб Дылан выступіў з канцэртам для адзінага слухача

Амерыканскі рок-музыка разам са сваім гуртом выканаў канцэрт для адзінага слухача ў акадэміі музыкі ў Філадэльфіі.

ледачом, для якога арганізавалі шоу, быў шведскі тэлевядучы Фрэдрык Вікінгсон. Журналіст рыхтуе серыю дакументальных фільмаў Experiment Ensam («Эксперымент ў адзіноце»), і здымкі незвычайнага канцэрта Дылана павінны ўвайсці ў адну з ягоных стужак, піша Lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

Паводле задумы Вікінгсона, ён павінен у адзіночку перажыць адчуванні, якія звычайна людзі перажываюць у вялікіх кампаніях і нават натоўпах, напрыклад на рок-канцэртах. Мэта эксперыменту - зразумець, што адчуе чалавек у такой сітуацыі - эйфарыю або расчараванне.

Тэлевядучы доўгі час дамагаўся, каб для яго выступіў менавіта Дылан, паколькі з'яўляецца прыхільнікам ягонай музыкі.

«Я так нерваваўся перад канцэртам, што зусім не мог есці, і ўвесь час усміхаўся, як быццам прыняў экстазі. Пасля канцэрта шчокі яшчэ доўга балелі», - прызнаўся Вікінгсон.

Журналіст паабяцаў зрабіць 15-хвілінны фільм пра канцэрт і выкласці яго на Youtube у снежні.

73-гадовы Боб Дылан не перастае працаваць, нягледзячы на сталы ўзрост. У наступным годзе ён выпускае свой 36-ы студыйны альбом Shadows In The Night. Паводле звестак апытання часопіса Rolling Stone, Дылан з'яўляецца другім па значнасці выканаўцам у гісторыі музыкі пасля The Beatles.

Фота: AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках