4 траўня 2024, Субота, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўтобусах Оршы чытаюць вершы Караткевіча

2
У аўтобусах Оршы чытаюць вершы Караткевіча

На малой радзіме пісьменніка праходзіць традыцыйны Тыдзень памяці, прысвечаны 84-годдзю Уладзіміра Караткевіча.

У Оршы праводзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. Значная іх частка падрыхтаваная музеем Уладзімера Караткевіча. І ідэя трансляваць вершы знакамітага аршанца для пасажыраў грамадскага транспарту таксама належыць музейным супрацоўнікам, паведамляе «Радыё Свабода».

«Калі Тыдзень памяці Уладзіміра Караткевіча праводзіўся летась, мы перадавалі ў гарадскі аўтапарк раздрукаваныя вершы, каб іх размясцілі ў салонах аўтобусаў - на месцах, прызначаных для рэкламы і аб'яваў. Сёлета мы зрабілі і гэта таксама, і пайшлі далей: перадалі ў аўтапарк аўдыёзапісы з аўдыёкнігі «Быў. Ёсць. Буду», выдадзенай некалькі гадоў таму выдавецтвам «Мастацкая літаратура». Так што цяпер пасажыры аршанскіх аўтобусаў маюць магчымасць паслухаць вершы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні прафесійных чытальнікаў, а таксама адзін верш, які чытае сам аўтар. Акрамя гэтага, у аўтобусах можна паслухаць і песні на вершы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні беларускіх бардаў, напрыклад, Алеся Камоцкага», - распавяла Вольга Пашковіч, супрацоўніца музея Уладзіміра Караткевіча.

Яна падкрэсліла, што гарадскі аўтапарк спрыяе ўвекавечанню памяці пісменніка-земляка абсалютна бясплатна: не просіць грошай за гукавую трансляцыю і за размяшчэнне друкаваных матэрыялаў як за рэкламу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках