5 траўня 2024, Нядзеля, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

S&P пагоршыў прагноз росту ВУП Расеі

2
S&P пагоршыў прагноз росту ВУП Расеі

Рост эканомікі Расеі ў 2015 годзе можа скласці 0,6%, але толькі калі цана на Brent вырасце да $90.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s пагоршыла прагноз росту ВУП Расеі ў 2015 годзе - з 1,1% да 0,6%. Пра гэта распавёў старшы дырэктар S&P Крысціян Эстэрс сёння, 25 лістапада, паведамляе "Прайм".

Прагноз росту на бягучы год захаваны на ўзроўні 0,3%.

Эстэрс адзначыў, што такі рост у 2014-2015 гг магчымы ў выпадку рэалізацыі аптымістычнага сцэнарыя для расейскай эканомікі. Гэты сцэнар прадугледжавае цану нафты Brent каля $90. "І калі мы не ўбачым дадатковых санкцый у дачыненні да Расеі", - дадаў ён.

Адзначым, у іншым найбуйнейшым рэйтынгавым агенцтве, Fitch, заяўляюць, што нізкія цэны на нафту пагражаюць зніжэннем рэйтынгу Расеі.

У цэлым, аналітыкі лічаць, што ў РФ мала спосабаў самастойна падтрымаць сусветныя цэны на нафту, у прыватнасці з-за адсутнасці дастатковага аб'ёму рэзервуараў для захоўвання сыравіны і іншых тэхналагічных аспектаў, а таксама з прычыны высокай залежнасці бюджэту краіны ад нафтавых даходаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках