5 траўня 2024, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прызнаная лепшым настаўнікам-русістам

5
Беларуска прызнаная лепшым настаўнікам-русістам

Лепшым настаўнікам рускай мовы на Сусветным фестывалі рускай мовы прызнаная беларуска Іна Віннік.

Лепшым настаўнікам-русістам на Сусветным фестывалі рускай мовы прызнаная беларуска Іна Віннік - настаўнік рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці, паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Фестываль закліканы аб'яднаць і падтрымаць тых, хто выкладае і папулярызуе рускую мову, імкнецца захаваць яе ў сям'і, захапляецца вывучэннем рускай мовы, літаратуры і культуры. У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 тыс. школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў з 80 краін свету. Паводле вынікаў тэарэтычнага тэсту і творчага конкурсу ў фінал прайшлі 300 аматараў рускай славеснасці.

Конкурс адбыўся з 20 па 22 лістапада ў Санкт-Пецярбургу (Расея). Ён праводзіўся Міжнароднай асацыяцыяй выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры пры падтрымцы Фонду "Рускі свет".

Іна Віннік з'яўляецца суперфіналістам рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года Беларусі" ў намінацыі "Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура", акрамя таго, яна прызнаная Чалавекам года Менскай вобласці ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках