5 траўня 2024, Нядзеля, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музей у Швейцарыі атрымае шэдэўры з калекцыі арт-дылера нацыстаў

2
Музей у Швейцарыі атрымае шэдэўры з калекцыі арт-дылера нацыстаў

Мастацкі музей у Берне пагадзіўся прыняць карціны з калекцыі мастацкіх твораў, раней нарабаваных нацыстамі.

Разам з тым, у калекцыю музея не прымуць ніводнай працы, калі ў адносінах да яе будуць падазрэнні ў тым, што яна адабраная нацыстамі ў законных уладальнікаў, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Берліне прэзідэнт Бернскага музея Крыстоф Шойблін, піша BBC.

Калекцыянер Карнеліюс Гурліт (на фота), у кватэры якога быў знойдзены тайнік са зніклымі падчас Другой сусветнай вайны карцінамі, памёр у Мюнхене ў траўні ва ўзросце 81 года.

Выяўленая ў кватэры Гурліта калекцыя з 1400 карцін дасталася яму ад бацькі, які ў часы Трэцяга рэйха быў арт-дылерам нацыстаў.

У мінулым годзе нямецкія паліцыянты правялі рэйд і канфіскавалі карціны, некаторыя з якіх былі перададзеныя бацьку калекцыянера са спустошаных габрэйскіх дамоў.

Сярод знойдзеных палотнаў былі выяўленыя працы Пабла Пікаса, Анры Маціса, Марка Шагала, Эдварда Мунка, Макса Лібермана, Эміля Нольдэ і Паўля Клее.

Першапачаткова лічылася, што ўнікальны збор шэдэўраў быў згублены ў час бамбардзіроўкі Дрэздэна ў 1945 годзе.

Большая частка карцін мастакоў-мадэрністаў была канфіскаваная нацыстамі ў 1930-я гады як "дэгенерацыйнае мастацтва" і лічылася незваротна страчанай.

Паводле папярэдніх звестак, агульны кошт знойдзеных у кватэры палотнаў складае каля мільярда еўра.

Незадоўга да смерці Карнеліюс Гурліт заключыў пагадненне з уладамі Нямеччыны, прапанаваўшы дапамогу ў пошуках законных спадчыннікаў першапачатковых гаспадароў карцін.

Іншыя спадчыннікі?

Аднак Гурліт быў настолькі абураны тым, як з ім абыходзіліся ўлады Нямеччыны, што ён змяніў сваё завяшчанне, даручыўшы распараджацца калекцыяй швейцарскаму музею, якому трэба будзе разбірацца з прэтэнзіямі спадчыннікаў законных уладальнікаў.

На спадчыну Гурліта прэтэндуе таксама ягоная 86-гадовая стрыечная сястра Ута Вернер. Яна патрабуе ад суду Мюнхена прызнаць, што Гурліт змяніў завяшчанне на карысць швейцарскага музея ў момант абмарачэння розуму і таму яно не мае сілы, а маёмасць павінная быць падзеленая паміж сваякамі.

Паводле слоў адваката Вернер, яе падтрымліваюць астатнія сваякі.

Гурліт ніколі не ажаніўся і не меў дзяцей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках