26 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Далейшыя санкцыі супраць Расеі непазбежныя

22
Ангела Мэркель: Далейшыя санкцыі супраць Расеі непазбежныя

Санкцыі ў дачыненні да Расеі нельга скасаваць.

Адмовіцца ад штрафных мер можна будзе толькі тады, калі Масква прыкладзе дастаткова намаганняў для ўрэгулявання канфлікту на Украіне, мяркуе кіраўніца нямецкага ўрада. Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель выказала ўпэўненасць у тым, што далейшыя эканамічныя санкцыі супраць Масквы непазбежныя, калі Расея не зменіць сваю палітыку ў дачыненні да Украіны, піша Deutsche Welle.

Кіраўніца нямецкага ўрада выступіла ў аўторак, 25 лістапада, на кангрэсе еўрапейскіх сямейных прадпрыемстваў у Берліне. «Мы нястомна працуем над дыпламатычным урэгуляваннем гэтага крызісу. Аднак, на жаль, падчас яго па-ранейшаму парушаецца тэрытарыяльная цэласнасць Украіны», - заявіла Мэркель.

З яе слоў, да таго часу, пакуль Расея не прыкладзе дастаткова намаганняў для пошуку выхаду з канфлікту на Украіне, штрафныя меры будуць неабходныя. «Яны непазбежныя», - перакананая кіраўніца нямецкага ўрада.

У той жа час Мэркель прызнала, што санкцыі негатыўна адбіваюцца на стане еўрапейскай і нямецкай эканомік. «Для прадпрымальнікаў няма нічога важней прававых гарантый, стабільнасці і міру», - рэзюмавала яна.

Нагадаем, 18 лістапада на палях саміту G20 у Брысбене ўздымалася, у тым ліку, пытанне новых санкцыяў у дачыненні да Масквы. Са слоў прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Барак Абама «пачаў абмеркаванне наступных крокаў для ўзмацнення ціску на Расею, а таксама выдачы дадатковай дапамогі Украіне».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках