26 красавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку-фрылансера выклікаюць у міліцыю

5
Журналістку-фрылансера выклікаюць у міліцыю

Журналістцы будзе ўручаная позва ў суд у сувязі з супрацоўніцтвам «Радыё Рацыя».

Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з горада Бяроза Берасцейскай вобласці выклікаюць у міліцыю. Паводле слоў праваахоўнікаў, якія сёння ёй патэлефанавалі, ёй будзе ўручаная позва ў суд. Як паведамілі праз тэлефон, гэта звязана нібыта з супрацоўніцтвам з беларускім «Радыё Рацыя» як з замежным сродкам масавай інфармацыі, які не мае акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Патэлефанаваў намеснік начальніка аховы грамадскага парадку і сказаў, што мне трэба сёння а 17 гадзіне з'явіцца ў міліцыю з прычыны таго, што я працую на "Радыё Рацыя". Я сказала, што сёння занятая, што яны позна мяне папярэдзілі, гэта раз, а па-другое, я ім сказала, што магу прыйсці заўтра. Прыйдзіце тады ў першай палове дня, мы дамо вам позву на месцы. Калі я парушыла крымінальныя законы, якімі павінна займацца міліцыя, то лепш выклічце мяне афіцыйна праз позву, сказала я яму. На гэтым мы і дамовіліся.

Як лічыць Тамара Шчапёткіна, яе тэлефон пільна праслухоўваецца супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. На яе думку КДБ і арганізавала пераслед. У апошні час журналістка заўважыла, што па яе слядах ходзяць людзі ў цывільным, якія пыталіся ў людзей: як яна ўяўлялася і пра што пытала суразмоўцаў падчас інтэрв'ю. У 2011 годзе пракуратура Бярозаўскага раёна ўжо выносіла Тамары Шчапёткінай афіцыйнае папярэджанне за супрацоўніцтва з замежным сродкам масавай інфармацыі без акрэдытацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках