26 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пільных» беларусаў прыцягнуць да аховы межаў

23
«Пільных» беларусаў прыцягнуць да аховы межаў

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі зацікаўлены ў прыцягненні да аховы мяжы насельніцтва.

27 лістапада ў Лоеве на семінары-нарадзе абмяркоўваліся асноўныя кірункі ўзаемадзеяння памежнікаў з прадстаўнікамі органаў мясцовай улады Гомельскай вобласці, грамадскіх арганізацый, мясцовага насельніцтва, піша БелаПАН.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, галоўная ўвага была ўдзеленая пытанням прыцягнення насельніцтва памежных тэрыторый, актывістаў грамадскасці да аховы мяжы. Патрэбная «пільнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя беларусаў, усведамленне, што, садзейнічаючы памежнікам як прадстаўнікам улады, яны забяспечваюць у першую чаргу ўласную бяспеку, сваёй сям'і і агулам краіны», гаворыцца ў паведамленні.

Акцэнт на нарадзе быў зроблены менавіта на ролі прафілактычнай работы сярод мясцовага насельніцтва. Удзельнікі абмеркавалі канкрэтныя спосабы і метады такой працы, адзначыўшы яе ключавое значэнне ў сучасных рэаліях, а таксама меры для стварэння спрыяльнага становішча ў прыграніччы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках