26 красавiка 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ забараніла ўезд ва Украіну 83 журналістам з Расеі

18
СБУ забараніла ўезд ва Украіну 83 журналістам з Расеі

СБУ выдвараюць з Украіны журналістаў і работнікаў сродкаў масавай інфармацыі РФ.

Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд ва Украіну 83 расейскім журналістам. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі на сваёй старонцы ў Facebook, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

"За час агрэсіі Расеі супраць Украіны СБУ забараніла ўезд ва Украіну 83 расейскім журналістам, якія прадстаўляюць, у прыватнасці, такія расейскія СМІ, як: "Звезда", ВГТРК, LifeNews і шмат іншых (10 - прымусова вернута, 73 не дапушчана на нашую тэрыторыю)", - напісаў Лубкіўскі.

Ён дадаў, што СБУ прымусова выдвараюць з Украіны журналістаў і работнікаў сродкаў масавай інфармацыі РФ. Так, СБУ вярнула ў Расею чатырох журналістаў LifeNews, трох - ВГТРК, аднаго канала "Россия" і іншых.

"Заўважу, што ўсе рашэнні аб забароне ўезду прымаліся на падставе наяўнасці дастатковай інфармацыі аб учыненні канкрэтным прадстаўніком расейскіх мас-медыя адпаведных дзеянняў, што супярэчаць інтарэсам забеспячэння нацыянальнай бяспекі Украіны", - дадаў Лубкіўскі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках