27 красавiка 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Кожны дзень з Крыма з'язджаюць людзі - адукаваныя і разумныя

11
The Washington Post: Кожны дзень з Крыма з'язджаюць людзі - адукаваныя і разумныя

Пасля васьмі месяцаў анэксіі жыццё на паўвыспе стала амаль невыносным для ўкраінцаў.

Аб гэтым піша карэспандэнт газеты The Washington Post Майкл Бірнбаўм, паведамляе Цензор.НЕТ.

"Украінская мова знікла са школьных праграм, двухгаловы расейскі арол вісіць цяпер на ўрадавых будынках, і расейскія законы ўваходзяць у дзеянне. У гэтай сітуацыі ўкраінцы і іншыя нацменшасці занепакоеныя, што для іх жыццё ў калісьці касмапалітычным Крыме хутка стане невыносным. Некаторыя кідаюць родны дом і з'язджаюць", - піша Бірнбаўм.

Сярод тых, хто не хоча і не можа працягваць жыць у акупаваным Крыме, ёсць не толькі ўкраінцы, але і этнічныя расейцы. Журналіст пагутарыў з расеянкай Дар'яй Карпенкай, якая прадала сваё аўто і кватэру ў Сімферопалі, каб выехаць з дачкой да мужа ў Кракаў.

Да акупацыі Дар'я вяла блог і працавала бізнэс-кансультантам. Але цяпер, кажа жанчына, ёй страшна што-небудзь пісаць у інтэрнэце.

"Баюся, што да мяне прыйдуць спецслужбы", - кажа Дар’я.- "Яны ж ходзяць па людзях, гэта не байкі". Яе сяброў дапытвалі за тое, што яны крытыкавалі анэксію, распавяла крымчанка журналісту The Washington Post, і больш за 25 чалавек сярод яе знаёмых ужо з'ехалі з паўвыспы.

Бірнбаўм таксама сустракаўся з прадстаўнікамі Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага патрыярхату ў Крыме. УПЦ КП стала прытулкам для тых, хто гаворыць на ўкраінскай, піша журналіст: людзі сустракаюцца ў рэдкіх храмах, якія засталіся, каб памаліцца і пагутарыць.

Арцыбіскуп Клімент, кіраўнік мясцовай УПЦ КП, кажа, што кладзецца спаць і прачынаецца ў страху. "Яны закрываюць украінскія школы, украінскія газеты. Усе зачынілі, засталася толькі ўкраінская царква", - распавядае святар. Але паколькі невядома, ці зможа УПЦ КП прайсці рэгістрацыю ў Расеі, яе будучыню ў Крыме незразумелая.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках