27 красавiка 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

13 баевікоў ДНР і ЛНР і пяць арганізацый трапілі пад санкцыі ЕЗ

3
13 баевікоў ДНР і ЛНР і пяць арганізацый трапілі пад санкцыі ЕЗ

Еўразвяз канчаткова ўхваліў пашырэнне «чорнага спісу» што да Украіны.

Санкцыі ўведзеныя яшчэ ў дачыненні да 13 фізічных і пяці юрыдычных асоб, яны датычацца баевікоў і ўвойдуць у дзеянне ў суботу. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рады ЕЗ, паведамляе «Украинская правда».

«Рада ўзмацніла абмежавальныя меры супраць сепаратыстаў, якія дзейнічаюць ва ўсходняй Украіне, як гэтага патрабавала Рада ЕЗ у замежных справах 17 лістапада, - сказана ў паведамленні. - 13 людзям і пяці юрыдычным асобам, якія маюць дачыненне да дзеянняў супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, будуць замарожаныя актывы і зробленая забарона на ўезд у ЕЗ».

Усяго праз парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны пад санкцыі падпадаюць 132 чалавекі і 28 юрыдычных асоб.

У дакуменце дадаецца, што санкцыі ўвойдуць у дзеянне 29 лістапада пасля публікацыі ў EU Official Journal.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках