5 траўня 2024, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навагоднюю елку ў Белавежскай пушчы «з'елі» караеды-тыпографы

16
Навагоднюю елку ў Белавежскай пушчы «з'елі» караеды-тыпографы

Самую высокую елку давялося ссекчы.

Навагоднія агні запаляць сёння на елцы ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.

Пра гэта паведаміла БелТА начальніца турыстычнага аддзела нацыянальнага парку Аксана Багалейша.

У фокусе ўвагі дзятвы і дарослых станецца не 40-метровая навагодняя ёлка, якая адсвяткавала сваё 150-годдзе, а маладая 11-метровая елка. З віны караеда-тыпографа ў пушчы адбываецца ўсыханне елак. Лясны шкоднік не абышоў бокам і галоўную славутасць маёнтка. Гэтым летам самую высокую елку давялося ссекчы. Ганаровы статус галоўнай елкі пушчанскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза перайшоў да яе больш маладой супляменніцы.

«Спадзяемся, галоўны сімвал навагодніх святаў не расчаруе нашых гасцей», - сказала Аксана Багалейша.

Цырымонія запальвання навагодніх агнёў адбудзецца ў час турысцкага свята «Сустрэча Снягуркі і Матухны Зімы», якое пройдзе 29 лістапада ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза. Пасля больш чым паўгадавой адсутнасці ўнучка Дзеда Мароза напярэдадні наступлення каляндарнай зімы паводле традыцыі вяртаецца з Паўночнага полюса ў родны край. Разам з ёй у маёнтак прыбудуць Матухна Зіма з дочкамі Завірухай і Мяцеліцай. Снягурку са світай сустрэнуць спецыяльныя госці свята - беларускі паўночнік, пра-пра-прадзед Дзеда Мароза Зюзя Паазерскі і Балотнік з Бярэзінскага запаведніка.

Адбудзецца адкрыццё Алеі казачнай славы. Яна размясцілася па суседстве з казачнай вярстой, адкрытай год таму на святкаванні 10-гадовага юбілею маёнтка. Алея ўяўляе сабой дзесяць драўляных разьбяных скульптур казачных персанажаў, з якімі беларускі Дзед Мароз падтрымлівае добрыя стасункі. Гэта ўсерасейскі Дзед Мароз, Глінышак, Зюзя і іншыя героі казак і былін. У будучыні алея будзе папаўняцца новымі скульптурамі.

У праграме свята запланаваная таксама прэзентацыя скарбніцы Матухны Зімы з яе калекцыяй лялек і нацыянальных абярэгаў. На працягу ўсяго дня будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, выязны гандаль, кірмаш вырабаў рамеснікаў. Для тых, хто не зможа прыехаць на свята, адміністрацыя парку прадугледзела іншыя бонусы. З 1 да 5 снежня пройдзе Тыдзень адкрытых у казку дзвярэй. Звычайна закрытыя для наведвання аб'екты - тронная зала і рабочы кабінет Дзеда Мароза, дом Бабы Карготы, майстэрня Матухны Зімы - будуць даступныя для гасцей маёнтка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках