5 траўня 2024, Нядзеля, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

62-гадовы Мікі Рурк вярнуўся на рынг і перамог накаўтам

17

Амерыканскі кінаактор Мікі Рурк, які вярнуўся на прафесійны рынг праз 20 гадоў, перамог накаўтам свайго суайчынніка Эліята Сэймура.

Бой, які прайшоў у пятніцу ў ГЦКЗ «Расея», завяршыўся на карысць Рурка ў другім раўндзе.

Спаборнікам Рурка быў 29-гадовы амерыканскі баксёр Эліёт Сеймур, які саступіў у сваім дзясятым баі, маючы ў актыве толькі адну перамогу.

Як паведамляе Аllboxing.ru, у другім раўндзе ветэран Галівуду адправіў свайго спаборніка ў накдаўн ударам па корпусе. Той здолеў падняцца з калена да заканчэння адліку, аднак Рурк у хуткім часе зноў паклаў яго на насціл рынга ўдарам па тулаве, пасля якога той ужо не здолеў працягнуць бой.

Мікі Рурк пачаў займацца боксам у 12 гадоў. З тых часоў на прафесійным рынгу ён правёў восем баёў, атрымаўшы шэсць перамог. Апошні раз ён баксіраваў у 1994 годзе, завяршыўшы ўнічыю бой супраць амерыканца Шона Гібанса. Прафесійны бокс яму давялося пакінуць раз траўму.

Да вяртання на рынг актор рыхтаваўся пад кіраўніцтвам вядомага спецыяліста Фрэдзі Роўча, які ў розны час трэніраваў Майка Тайсана і Оскара дэ ла Хайю.

Нягледзячы на ўзрост, Рурк не ўважае свае планы ў вяртанні ў бокс кароткачасовымі і плануе правесці яшчэ чатыры-пяць паядынкаў у Расеі.

Галоўнай жа падзеяй вялікага баксёрскага шоў у ГЦКЗ «Расея» стане паядынак паміж былым чэмпіёнам свету ў першай паўсярэдняй вазе паводле версіі Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO) Русланам Правадніковым і мексіканцам Хасэ Луісам Касцілья.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках