5 траўня 2024, Нядзеля, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Рады Еўропы не выключае новай вайны

3
Генеральны сакратар Рады Еўропы не выключае новай вайны

На ягоную думку, пазбегнуць канфрантацыі можа дапамагчы ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу.

Узнікненне новай «халоднай вайны» не выключанае, але пазбегнуць яе можа дапамагчы ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу, мяркуе генсакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд.

«Я не думаю, што ў нас цяпер ужо халодная вайна, такая ж, якая была да 1989 года. Але мы можам атрымаць халодную вайну. Таму цяпер трэба прыкласці ўсе намаганні для таго, каб урэгуляваць украінскі крызіс, пазбегнуць з'яўлення новых сцен. Я думаю, што яшчэ не позна. Але давайце дзейнічаць, пакуль не позна», - сказаў ён у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Масквы».

Ягланд мяркуе, што пачаць дээскалацыю, перш за ўсё, трэба на ўзроўні рыторыкі.

Раней генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг запэўніў, што NАТO не гатовае да канфрантацыі з Расеяй. «Мы не хочам ніякага супрацьстаяння з Расеяй, нам халодная вайна не патрэбная. Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве, у канструктыўных дачыненнях з Расеяй», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках