26 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць тэрарыстаў з Данбаса пачынаюць дзейнічаць санкцыі ЕЗ

3
Супраць тэрарыстаў з Данбаса пачынаюць дзейнічаць санкцыі ЕЗ

У суботу, 29 лістапада, на 13 фізічных асоб - прадстаўнікоў «самаабвешчаных рэспублік» на ўсходзе Украіны - і 5 арганізацый распаўсюдзяцца санкцыі ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Рады ЕЗ, прынятай 28 лістапада.

Прававыя акты, якія змяшчаюць звесткі пра ўжыванне абмежавальных мер ЕЗ у дачыненні да згаданых асоб, якіх расцэньваюць у Еўразвязе як дзеючыя супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, апублікуюць у «Афіцыйным часопісе» ЕЗ. Санкцыі ўвойдуць у дзеянне пасля апублікавання, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Гаворка ідзе аб візавай забароне на ўезд у краіны Еўразвяза і замарожванні банкаўскіх актываў у ЕЗ для 13 прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны, а таксама аб замарожванні актываў для пяці юрыдычных асоб.

«Пастанова даводзіць агульную колькасць асоб, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі ЕЗ за дзеянні супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны да 132, а колькасць арганізацый, якія падпадаюць пад замарожванне актываў у ЕЗ - да 28», - гаворыцца ў пастанове Рады ЕЗ.

У санкцыйны спіс увайшлі кіраўнік Луганскай ЦВК Сяргей Казьякоў, дэпутат ад партыі «Луганскі эканамічны саюз» Олек Акімаў, міністр аховы здароўя ЛНР Ларыса Айрапецян, дэпутат парламента ДНР Юрый Сіваконенка, спікер парламента ДНР Аляксандр Кофман, першы віцэ-прэм'ер ДНР Равіль Халікаў, намеснік міністра фінансаў ДНР Дзмітрый Сямёнаў, міністр абароны ДНР Алег Бугроў, міністр адукацыі, навукі, культуры і рэлігіі ЛНР Леся Лапцева, кіраўнік спраў Савета міністраў ДНР Яўген Міхайлаў, міністр адукацыі Ігар Касцёнак і дэпутат народнага савета ЛНР Уладзіслаў Дзейна. Усе яны, як паказана ў тлумачэннях да апублікаванага спісу, удзельнічалі ці былі датычныя да арганізацыі выбараў у ДНР і ЛНР 2 лістапада 2014 года.

Таксама ў спіс увайшлі 5 палітычных партый, ад якіх на выбарах у ДНР і ЛНР балатаваліся кандыдаты на пасады кіраўнікоў рэспублік і ў мясцовыя парламенты: Данецкая рэспубліка, Мір Луганшчыне, Свабодны Данбас, Народны саюз і Луганскі эканамічны саюз.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках