5 траўня 2024, Нядзеля, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Сванідзэ: «Хаўруснік» Лукашэнка нас сёння мае

54
Мікалай Сванідзэ: «Хаўруснік» Лукашэнка нас сёння мае

«Беларускія» прадукты еўрапейскай вытворчасці па-ранейшаму прадаюцца ў РФ.

Тэму паставак з Беларусі еўрапейскіх прадуктаў у абыход санкцый абмеркавалі ў эфіры «Эхо Москвы» журналісты Ксенія Ларына і Мікалай Сванідзэ.

К.Ларына:

- Тут такая гісторыя здарылася. Расейскія наглядныя органы западозрылі Беларусь, што яна нам дасылае забароненыя прадукты, якія пад санкцыі трапілі.

Н.Сванідзэ:

- Я не веру.

К.Ларына:

- Дасылае, дасылае. Лукашэнка пакуе іх у сваю адмысловую ўпаковачку, на якой напісана «Сыр беларускі»

Н.Сванідзэ:

- Ён жа наш сябар!

К.Ларына:

- А мы ж бачым, што гэта не беларускі сыр - італійскі які-небудзь.

Н.Сванідзэ:

- Лукашэнка хітруе?

К.Ларына:

- Хітруе! Яму на гэта ўказалі, што мы цяпер зробім больш жорсткімі ўсе ўмовы ўвозу вашых прадуктаў - няма чаго нас падманваць - дык ён пакрыўдзіўся: «Мяне сёння паводзіны расейскіх уладаў не проста здзіўляюць, а гнятуць. Што гэта за паводзіны такія?!»- сказаў ці нават закрычаў беларускі дыктатар. Што мы будзем рабіць тут? Што нас чакае тут. Там такая ж гісторыя з Казахстанам, па-мойму - яго таксама западозрылі.

Н.Сванідзэ:

- Ты прапануеш ваяваць?

К.Ларына:

- Я хачу зразумець, што будзе далей. Гэта нядобра, гэта бунт.

Н.Сванідзэ:

- Можа быць, вайна, усё ж такі? Абвясціць вайну Лукашэнку і Назарбаеву. Я прапаную ўсім абвясціць вайну, каб нас паважалі. Вось абвесцім - і нас будуць паважаць!

К.Ларына:

- Гэта значыць, апошняга сыру пазбавім наш народ.

Н.Сванідзэ:

- І Лукашэнку абвесцім і ўсіх абвесцім і пераможам. «Так пераможам!» - Памятаеш, была такая п'еса выдатная? Ну што? Гэта нашы галоўныя хаўруснікі. Гэта нашы галоўныя хаўруснікі, іншых - як казаў вядомы гістарычны дзеяч - «іншых пісьменнікаў у мяне для вас няма». Іншых хаўруснікаў у нас няма. Ну ці хто там яшчэ? Куба далёка.

К.Ларына:

- Аргенціна, Венесуэла.

Н.Сванідзэ:

- Аргенціна гэтак жа прыкладна далёка і Венесуэла - там яны дзесьці ўсе поруч тоўпяцца. А калі яны сапраўды закруцяць беларускі кран у наш бок? Бо спачатку было так выдатна, калі пачаліся гэтыя санкцыі нашы, нашы санкцыі ў адказ, калі мы забараняем і адсюль і адсюль, і адсюль... І вось на гэтым на ўсім раптам узнёсся ўвесь у белым Лукашэнка і сказаў: «Цяпер настаў мой час, - сказаў ён, - цяпер вось у нас нарэшце...».

Не, Лукашэнка паказаў сябе ва ўсёй гэтай гісторыі буйным дзяржаўным дзеячам, трэба сказаць, бо ён умудраецца тут, з аднаго боку, ні на якія нашы ўгаворы не ісці, ён нас пасылае па факце, па поўнай праграме. Ён нас паслаў і з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, ён нас цяпер паслаў з Крымам далёка-далёка, дзе вандруюць туманы. Пры гэтым ён паляпшае за наш кошт эканоміку, крыўдзіцца, калі яго падазраюць у нейкай хітрасці гандлёвай. Не, ён на самай справе малайчына, вядома. Але, паўтараю яшчэ раз: гэта з яго пункту гледжання. А з нашага пункту гледжання - гэта наш галоўны хаўруснік.

А Нурсултан Назарбаеў таксама на самай справе вельмі дасведчаны, разумны і моцны кіраўнік. Гэта наш іншы хаўруснік. І вось якіх хаўруснікаў мы маем. Вось, як яны маюць нас, я б сказаў. Вось так вось, так. Гэта да нашага геапалітычнага становішча сапраўднага і яго крэпасці.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках