5 траўня 2024, Нядзеля, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі абакралі расейскі «Містраль»

19
У Францыі абакралі расейскі «Містраль»

Пракуратура Францыі распачала крымінальную справу паводле факту крадзяжу абсталявання з расейскага верталётаносца «Містраль», які знаходзіцца ў порце Сен-Назер.

Як піша французская Le Dauphine, праграмнае забеспячэнне, усталяванае на караблі, унікальнае і можа працаваць толькі на верталётаносцы. Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне, затрыманых паводле гэтай справы няма. Факт крадзяжу абсталявання стаў вядомы 25 лістапада. Са слоў крыніцы выдання, злачынства магло адбыцца пасля 18 лістапада.

Прынамсі, карабель пазбавіўся камп'ютэрнага абсталявання, якое было ўстаноўленае кампаніяй Thales. Пракурор Сен-Назера Фаб'ен Боне заявіў, што скрадзеныя серверы ўтрымліваюць сакрэтную інфармацыю. Але пазней высветлілася, што скрадзенае абсталяванне не ўтрымлівае сакрэтных звестак, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка суднабудаўнічай карпарацыі DCNS Эманюэля Гадэза.

«Гаворка ідзе пра верталётаносец «Севастопаль». З яго сапраўды, як паведамляюць цяпер СМІ, было выкрадзена электроннае абсталяванне. Магу пацвердзіць, што яно не ўтрымлівала якіх-небудзь сакрэтных звестак службовага характару», - заявіў Гадэз.

Як паведамлялася, затрымка перадачы «Містраля» можа дорага каштаваць французскай верфі STX, якая вымушана марнаваць немалыя сродкі на яго ўтрыманне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках