5 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінніцкі студэнт стварыў робата-выведніка

6
Вінніцкі студэнт стварыў робата-выведніка

Другакурснік Вінніцкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Дзмітрый Крывы стварыў робата-выведніка, які стаў пераможцам Усеўкраінскага фестывалю інавацый «Sikorsky challenge».

Пра гэта карэспандэнту УКРІНФАРМ паведаміла кіраўніца прэс-цэнтра Вінніцкага нацыянальнага ўніверсітэта Ірына Зянько.

«Студэнт нашага ўніверсітэта Зміцер Крывы стаў пераможцам Усеўкраінскага фестывалю інавацый «Sikorsky challenge» з робатам-выведнікам, прыдатным для выратавальных работ у цяжкадаступных месцах. Яго таксама можна выкарыстоўваць у вайсковай выведцы», - паведаміла Зянько.

З яе слоў, распрацоўка спатрэбіцца вайскоўцам, паколькі робат можа ўсталёўвацца як на колавую, так і на гусенічную хадавую частку. Дзякуючы гэтаму кіраваны дыстанцыйна кампактны робат лёгка пераадольвае складаны мікрарэльеф.

Гэта не першае «вайсковае» вынаходніцтва Дзмітрыя Крывога. Ён распрацаваў яшчэ высокаэфектыўную печ, якая працуе на любым паліве. Каэфіцыент карыснага дзеяння печы дасягае 85%. Да таго ж яна бяздымная, таму яе выкарыстанне не дэмаскуе баявых пазіцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках