5 траўня 2024, Нядзеля, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Радчанка: Да першай зачысткі Майдана сілавікі рыхтаваліся некалькі дзён

4
Сяргей Радчанка: Да першай зачысткі Майдана сілавікі рыхтаваліся некалькі дзён

Сілавікі рыхтаваліся да зачысткі Майдана ў ноч на 30 лістапада 2013 сур'ёзна і загадзя.

Пра гэта падчас запісу праграмы «Год Рэвалюцыі» - спецыяльнага праекта УНІАН і УНІАН-ТБ, прысвечанага гадавіне гістарычных падзей, распавёў адзін з пацярпелых удзельнікаў студэнцкага мітынгу Сяргей Радчанка, які ў ноч на 30 лістапада атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і 20 дзён пасля гэтага знаходзіўся ў коме.

Са слоў удзельніка Майдана, першыя падазрэнні, што сілавікі нешта рыхтуюць супраць мітынгоўцаў, з'явіліся задоўга да 29 лістапада, калі на плошчу прывезлі канструкцыю будучай навагодняй елкі.

«Калі Майдан звузіўся, было адчуванне, што нешта не тое. Занадта шмат было праваахоўных органаў, якія «ахоўвалі» ўсталяванне елкі», - адзначыў ён.

Другі «званочак», з ягоных слоў, прагучаў 27 і 28 лістапада: «У гэтыя дні нас папярэджвалі, што на Грушэўскага ствараюцца атрады сілавікоў, якія гатовыя нас разагнаць. Але мы спакойна сябе паводзілі».

І трэцяе папярэджанне, са слоў Сяргея Радчанкі, паступіла студэнтам каля 9-й вечара 29 лістапада. «Да нас падышла Ірына Герашчанка (народны дэпутат, - УНІАН) і таксама папярэдзіла, што на Грушэўскага ёсць атрады», - сказаў ён.

«29 лістапада мы паводзілі сябе спакойна, хтсьці спяваў песні, хтосьці рыхтаваў бутэрброды, не было ніякага гвалту ці радыкальных настрояў... Ніхто не думаў штосьці ламаць, штосьці захопліваць...такіх паводзінаў з нашага боку не было. Мы змерзлі, нам было не камфортна, але мы не думалі, што дойдзе да разгону», - распавёў ён.

Прынамсі, Радчанка мяркуе, што разгон планаваўся загадзя, а зачыстка была праведзеная паводле выразна спланаванага сцэнару. «Напад быў запланаваны нашмат раней. Мы не правакавалі праваахоўнікаў. Але сцэнар нападу быў падрыхтаваны выразна і прафесійна. «Беркут» выбягаў на плошчу з чатырох бакоў і атачаў нас. Шакавала і тое, што дубінкі ўжо былі ў руках сілавікоў і былі напагатове. Яны не папярэджвалі, ні пра што не апавяшчалі нас, не казалі вызваліць тэрыторыю. Яны адразу ішлі біць. У іх адразу была такая мэта», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках