5 траўня 2024, Нядзеля, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі экспарт у Расею знізіўся на 6,7% за месяц

6

Сальда замежнага гандлю ў кастрычніку склала мінус 503 млн даляраў. Гэта гадавы антырэкорд.

Паводле звестак Белстата, экспарт у Расею ў кастрычніку скараціўся на 6,7% за месяц і на 5,7% - за год. Цяпер гэты паказчык складае 1,3 млрд даляраў, піша «Штодзённік».

Адмоўнае сальда замежнага гандлю са студзеня да кастрычніка склала 2,467 млрд даляраў, скараціўшыся на 41,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта адбылося за кошт апераджальных тэмпаў зніжэння імпарту. За 10 месяцаў беларускі экспарт знізіўся на 0,4% да 31,136 млрд даляраў, імпарт - на 5,3% да 33,602 млрд.

Сальда замежнага гандлю з Расеяй у гэтым годзе было адмоўным у памеры 5,127 млрд даляраў. Паказчык скараціўся на 4,933 млрд даляраў.

У бліжэйшай перспектыве чакаецца яшчэ большае падзенне экспарту ў Расею праз уведзеныя Крамлём санкцыі.

Дадатнае сальда сфармавалася з краінамі Еўразвяза – 1.397 млрд даляраў. Гэта стала магчымым за кошт росту экспарту на 3,1% да 9,259 млрд даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках