5 траўня 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік сенатара РФ напаў на Іллю Яшына праз крытыку Пуціна

4

Бойка паміж апазіцыянерам Іллёй Яшыным і памочнікам чальца Савета Федэрацыі РФ Дзмітрыем Сакаловым адбылася ў Яраслаўлі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка рэгіянальнай управы МУС.

Сам Сакалоў патлумачыў агенцтву, што прычынай канфлікту сталі адрозненні ў палітычных поглядах. «Ён дрэнна пра нашага прэзідэнта кажа», - растлумачыў Сакалоў.

«Дзень пачаўся са званка з Генеральнай пракуратуры (не жартую) для «ўдакладнення дэталяў інцыдэнту ў бары». Ну так: сутычка ў бары і Генпракуратура», - напісаў Ілля Яшын у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Інцыдэнт адбыўся каля паўночы ля адной з кавярняў у цэнтры горада.

«У паліцыю паступіў зварот паводле факту канфлікту, праз які цяпер праводзіцца праверка. Заяў ад удзельнікаў канфліктнай сітуацыі не паступала», - сказала намесніца начальніка аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УМВД РФ Марына Какуева.

Нікога з удзельнікаў бойкі не затрымалі.

Ілля Яшын - адзін з вядомых расейскіх апазіцыянераў. З 2006 да 2008 год быў чальцом федэральнага бюро партыі «Яблык». Быў адным з стваральнікаў руху «Абарона» і лідарам «Моладзевага Яблыка». Таксама вядомы шэрагам эпатажных палітычных акцый, напрыклад, акцыяй «Вярніце народу выбары, гады!» 2006 года. Браў удзел у акцыях беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках