5 траўня 2024, Нядзеля, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месі абыграў Нэймара ў чаканцы мяча

1
Месі абыграў Нэймара ў чаканцы мяча

Аргентынскі нападнік каталонскай «Барселоны» Ліянель Месі абыграў свайго бразільскага аднаклубніка Нэймара ў чаканцы мяча.

Пра гэта паведамляе партал Xsport, піша Lenta.ru.

Футбалістам было прапанавана паспаборнічаць у жангляванні мяча на прэзентацыі, арганізаванай нямецкім аўтавытворцам Audi. Згодна з умовамі спаборніцтва, гульцы павінны былі чаканіць мяч на працягу хвіліны, «зараджаючы» яго энэргіяй. У выніку перамог Месі, набраўшы 1004 ачкі, а Нэймар атрымаў 989. Пры гэтым бразілец адзін раз выпусціў мяч у пачатку спаборніцтва і таксама справакаваў падзенне мяча аргентынца.

Нэймар далучыўся да «Барселоны» ў 2013 годзе, тады як Месі з'яўляецца выхаванцам каталонцаў і выступае за асноўны склад сіне-гранатавых з 2004-га. У гэтым сезоне гішпанскага чэмпіянату бразілец забіў 11 мячоў у 11 матчах, а аргентынец стаў аўтарам 10 галоў у 12 гульнях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках