3 траўня 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіянат Расеі ў драгрэйсінгу збіраюцца праводзіць у Горадні

Чэмпіянат Расеі ў драгрэйсінгу збіраюцца праводзіць у Горадні

Беларуская аўтамабільна федэрацыя (БАФ) зацвердзіла каляндар спаборніцтваў на 2015 год.

Паводле яго, у наступным годзе ў Горадні адбудзецца чэмпіянат Расеі ў драгрэйсінгу (RDRC), чэмпіянат Беларусі ў дрыфтынгу і першынство нашай краіны ў кросе, піша AutoGrodno.by.

- З задавальненнем правялі б і "Unlim 500+" у Горадні, але для гэтых спаборніцтваў не хапае даўжыні ўзлётна-пасадачнай паласы аэрапорта, - распавёў адзін з арганізатараў Racing.by Яўген Нікіцін. - У "анлім" праводзяцца заезды на 1 км, а дадаткова патрэбна і паласа для тармажэння даўжынёй хаця б 800 м. У аэрапорце Абухава такіх плошчаў няма, але якасць пакрыцця для чэмпіянату выдатная! Цяпер вельмі чакаем, калі палепшаць трасу М6, каб усім гасцям і ўдзельнікам было лягчэй дабірацца да Горадні.

Чэмпіянат Расеі ў драгрэйсінгу павінен прайсці ў беларускім горадзе з 15 да 16 жніўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках