5 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA паказала малюнак чорнай дзіркі

16

Пытанне аб рэальным існаванні чорных дзірак цесна звязанае з вернасцю тэорыі гравітацыі, з якой вынікае іх існаванне.

На сайце NASA з'явілася мастацкая выява чорнай дзіркі. На ілюстрацыі прадэманстраваны віхравы рух газу вакол чорнай дзіркі, піша «Корреспондент».

Чорная дзірка - гэта аб'ект у Сусвеце, які валодае такой неймавернай масай, сціснутай у вельмі невялікай прасторы, што ягоная гравітацыйная сіла не адпускае нават фатоны святла.

Шэраг навукоўцаў лічыць, што існуюць чорныя дзіркі ўсяго ў адзін атам, маса якіх перавышае масу гары.

Раней паведамлялася, што фізікі Лаўра Мерсін-Хоўтан і Харальд Пфайфер выказалі здагадку, што чорных дзірак не існуе. Шляхам тэарэтычных і камп’ютарных вылічэнняў яны паспрабавалі паказаць, што эвалюцыя масіўных аб'ектаў не дасягне стадыі ўтварэння чорнай дзіркі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках