5 траўня 2024, Нядзеля, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільён украінцаў пакінулі тэрыторыю Данбаса

11

Колькасць асоб, перамешчаных з тэрыторыі Данбаса, ужо амаль дасягае мільёна чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААН, піша «Украинская правда».

490 046 чалавек з'яўляюцца ўнутранаперамешчанымі (у межах Украіны), яшчэ 545 613 - выехалі за межы Украіны ў суседнія краіны.

Паводле звестак ААН, у зоне канфлікту на Данбасе зараз жыве 5200000 чалавек.

Канфлікт у Данбасе пачаўся вясной 2014 з захопу ўлады ў абласных цэнтрах і шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны сепаратыстамі пры падтрымцы расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках