5 траўня 2024, Нядзеля, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ў Данбасе атакуюць па чатырох кірунках

8
Баевікі ў Данбасе атакуюць па чатырох кірунках

Цягам дня і ночы баевікі прадаўжалі абстрэльваць сілы антытэрарыстычнай аперацыі з розных відаў зброі.

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў намеснік кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Уладзімір Палявы, піша УНІАН.

Паводле ягоных слоў, на Данецкам кірунку баевікі з артылерыі і стралковай зброі тройчы абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі аэрапорта Данецка. Аэрапорт застаецца пад надзейным кантролем ўкраінскіх войскаў, на днях была праведзеная частковая ратацыя абаронцаў, сказаў Палявы.

З артылерыі, мінамётаў і гранатамётаў тэрарысты абстралялі апорныя пункты і блокпасты каля Аўдзееўкі, Опытнага, Пяскоў, Новабахмутаўкі. Каля Тоненькага ўкраінскія пазіцыі тэрарысты двойчы абстралялі з РСЗА БМ-21 «Град». Каля Новамікалаеўкі Валнавахскага раёна тэрарысты абстралялі ўкраінскі блокпост з артылерыі. Украінская артылерыя ў адказ нейтралізуе нападнікаў.

На Дэбальцаўскім кірунку баевікі абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля Нікішына, Малаарлоўкі, Рэдкадуба, Міўса. Тэрарысты ўжылі артылерыю, мінамёты і гранатамёты.

Застаецца напружанай сітуацыя на Луганскам кірунку. Баевікі шматкроць абстрэльвалі з артылерыі, мінамётаў і стралковай зброі апорныя пункты і блокпасты сіл АТА каля станіцы Луганскай, Шчасця, Альховага, Гееўкі.

Не спыняюцца абстрэлы ў раёне Бахмутаўскай трасы. Тэрарысты двойчы абстралялі з мінамётаў і стралковай зброі блокпост Нацгвардыі каля пгт Данецкі, а таксама з артылерыі, мінамётаў і гранатамётаў - апорныя пункты каля сёлаў Трэхізбенка, Крымскае, Новагрыгор’еўка.

На Першамайскім кірунку баевікі з РСЗА БМ-21 «Град» абстралялі апорны пункт каля Горскага, а з мінамётаў - блокпост каля Залатога.

"За мінулы дзень адносна спакойна было на поўдні Данецкай вобласці, узброеных сутыкненняў на Марыўпальскім кірунку не зафіксавана", - адзначыў Палявы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках