5 траўня 2024, Нядзеля, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане сёння пройдзе «Ноч памяці»

3

Акцыя пройдзе ў гадавіну разгону студэнтаў на Майдане, які адбыўся ў ноч на 30 лістапада мінулага года.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" актывістка Еўрамайдана, спявачка Руслана Лыжычка. Паводле яе слоў, мерапрыемства запланаванае прыкладна з 23.00 да 6.00.

"Праграма ўжо ёсць. Без імправізацый вядома не абыдзецца. Сустракаемся ўвечары пад Стэлай. Бярэм цёплую гарбату і цёплае адзенне, - адзначыла яна. - Сёння будзем гаварыць на найбольш важныя для Украіны і ўсяго свету тэмы. Не проста гаварыць, будзем раіцца і прымаць рашэнні . Сацыяльным кансенсусам, або лепш сказаць грамадскай згодай. Каб падзеі гадавой даўнасці больш ніколі ў нас не паўтарыліся".

Пры гэтым Руслана адзначыла, што "ні разу не анансавала ўдзел у "Ночы памяці" Барыса Акуніна і Андрэя Макарэвіча".

"Былі планы зрабіць з імі жывыя ўключэнні з Расеі, якія я горача падтрымала. Але ніякіх перамоў яшчэ нават не было праведзена. Гэта людзі свабоднай душы і свабоднай думкі. Ніхто не ў праве за іх вырашаць і распісвацца", - сказала яна.

Нагадаем, 30 лістапада 2013 года ў 04:00 ночы каля 300 супрацоўнікаў "Беркута" пачалі штурм мітынгоўцаў, якія знаходзіліся на Майдане Незалежнасці. У асноўным на Майдане да таго часу заставаліся студэнты. Разгон быў жорсткім, сілавікі білі людзей нагамі і дубінкамі, збівалі ляжачых і гналі разагнаных актывістаў нават за межамі Майдана.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках