5 траўня 2024, Нядзеля, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэты Вярхоўнай Рады размеркавалі паміж фракцыямі

Камітэты Вярхоўнай Рады размеркавалі паміж фракцыямі

Фракцыі ў Вярхоўнай Радзе паводле стану на 29 лістапада дасягнулі дамоўленасцей у размеркаванні парламенцкіх камітэтаў.

Пра гэта піша "Украінская праўда" са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

"Блок Пятра Парашэнкі" атрымае прадстаўніцтва ў камітэтах прававой палітыкі, пытанняў падатковай і мытнай палітыкі, АПК, транспарту, экалогіі, пытанняў бюджэту, у ахове здароўя, у камітэце замежных спраў (ці - еўраінтэграцыі), пытанняў культуры і духоўнасці, спраў пенсіянераў, ветэранаў і інвалідаў, пытанняў сям'і, маладзёжнай палітыкі, спорту і турызму.

Фракцыі партыі "Народны фронт" дастануцца камітэты пытанняў нацбяспекі і абароны, пытанняў ТЭК, эканамічнай палітыкі, пытанняў сацпалітыкі і працы, антыкарупцыйны, пытанняў свабоды слова, а таксама - навукі і адукацыі.

Прадстаўнікі "Самадапамогі" ўзначаляць камітэты інфарматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, камітэт замежных спраў (або еўраінтэграцыі). Як варыянт - "Самадапамога" адмовіцца ад аднаго з камітэтаў у абмен на вылучэнне сваёй кандыдатуры на пасаду віцэ-спікера. "Батькивщина" мае намер дэлегаваць свайго прадстаўніка ў камітэт пытанняў заканадаўчага забеспячэння праваахоўнай дзейнасці, фракцыя Алега Ляшко - у камітэт пытанняў прампалітыкі і камітэт дзяржбудаўніцтва і мясцовага самакіравання, ці ж адмовіцца ад аднаго з камітэтаў з правам атрымаць месца віцэ-спікера.

Група пад кіраўніцтвам Віталя Хамутыніка "Эканамічнае развіццё" прэтэндуе на камітэт пытанняў фінансаў і банкаўскай дзейнасці. Прадстаўнікі "Апазіцыйнага блока" маюць намер узначаліць рэгламентны камітэт і камітэт пытанняў праў чалавека, нацменьшасцей і міжнацыянальных адносін. Пры гэтым, паводле звестак крыніцы, рашэнне адносна Вадзіма Рабіновіча (прадстаўнік "Апазіцыйнага блока") скасаванае: раней паведамлялася, што ён можа ўзначаліць камітэт пытанняў свабоды слова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках